Белорусский портал в Казахстане

Аб`ём вытворчасці харчовых прадуктаў у Беларусі ў студзені—лістападзе вырас амаль на 8%



Аб`ём вытворчасці ў харчовай прамысловасці ў студзені—лістападзе гэтага года павялічыўся на 7,8% у дачыненні да такога ж перыяду мінулага і склаў 54 трлн. 19,4 млрд. рублёў, паведамляе Белстат.

Выпуск цукру за 11 месяцаў павялічыўся на 18,5% і склаў 858,7 тыс. тон. У лістападзе выраблена 132,9 тыс. тон (на 9,7% менш, чым у кастрычніку гэтага года і на 21,6% больш, чым у лістападзе мінулага).

Запасы цукру на 1 снежня склалі 250,7 тыс. тон, ці ў 3,2 разу больш за сярэднямесячны аб`ём вытворчасці. Разам з тым у студзені—лістападзе было прададзена 186,4 тыс. тон цукру, што перавысіла леташні паказчык на 40,5%.

Выпуск мяса за 11 месяцаў гэтага года павялічыўся на 5% (588,2 тыс. тон), плодаагароднінных кансерваў — на 15,2% (430,2 млн. умоўных слоікаў), вінаградных він — на 13% (2 млн. 400 тыс. дал), тытунёвых вырабаў — на 24,6% (28,3 млрд. шт.), піва — на 19% (43,3 млн. дал).

У той жа час знізілася вытворчасць алею на 9,1% (87,4 тыс. тон), пладовых він — на 11,9% (14,4 млн. дал), мінеральнай вады — на 11,5% (310,7 млн. паўлітраў).

Запасы мясных кансерваў на 1 снежня ў 1,1 разу перавысілі сярэднямесячны аб`ём вытворчасці, плодаагароднінных кансерваў — у 2,2 разу, крухмалу — у 8 разоў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/239/11295
Текущая дата: 19.05.2024