Белорусский портал в Казахстане

Што пагражае за незаконную высечку ў лесе ялін і соснаў ў Беларусі



Чаму выбіраць лясную прыгажуню для навагодняга ўпрыгажэння дома варта на спецыялізаваных кірмашах, а не ў лесе, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны».

Кожны год напярэдадні навагодніх свят лясгасы краіны ўзмацняюць патруляванне ўгоддзяў, каб абараніць іх ад браканьераў. Спроба прывезці ёлку або сасну з лесу можа ўляцець у капеечку.

За незаконнае знішчэнне або пашкоджанне дрэў і кустоў ці іншай расліннасці прадугледжаны штраф да 300 базавых велічынь. Акрамя яго прыйдзецца пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю. Адпаведныя таксы вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.04.2022 № 219.

Таму лепш дачакацца адкрыцця ёлачных базараў і набыць там дрэва, якое падыходзіць, спецыяльна вырашчанае да святаў. Елка ці хвою ў кадушцы затым можна пасадзіць у двары. Калі ж узялі проста ссечанае дрэва, не варта забываць аб яго правільнай утылізацыі пасля Новага года.

Некалькі гадоў сталічныя аператары па вывазу адходаў абвяшчаюць пэўныя дні, у якія лясных прыгажунь вывозяць з жылфонду на перапрацоўку.

Звязда, 11 снежня 2022 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/24/67405
Текущая дата: 03.10.2024