Белорусский портал в Казахстане

Закон аб штрафах ў Беларусі за высокія цэны пачне працаваць у канцы снежня



Папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях за неабгрунтаванае павышэнне цэн афіцыйна апублікаваныя і хутка набудуць моц.

Афіцыйна апублікаваны падпісаны нядаўна закон "Аб змене кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці".

Гэтыя папраўкі ўводзяць новы штраф за неабгрунтаванае павышэнне цэн. Тэхнічна будуць караць за неўказанне ў накладной даных аб цане, калі гаворка ідзе аб тавары, нацэнка на які рэгулюецца дзяржавай. Пакараюць і за недакладныя звесткі аб цане.
Штраф складзе да 20 базавых велічынь (да 640 рублёў) для фізічнай асобы, для ІП або юрыдычнай асобы – да 10% сумы грашовай ацэнкі канкрэтнай гаспадарчай аперацыі.

Закон аб гэтым быў прыняты ў парламенце 23 лістапада, а прэзідэнт падпісаў яго 9 снежня ў развіццё дырэктывы №10 "Аб недапушчальнасці росту цэн". Яна была прынята па выніках нарады ў пачатку кастрычніка 2022 года.

Адначасова з дырэктывай прынялі і пастанову Саўміна. Цэны на ўсе паслугі і тавары ў краіне былі замарожаны па стане на 5 кастрычніка. Выключэнне – крамы Duty Free. Але з 20 кастрычніка пачаў дзейнічаць новы дакумент – пастанова №713. Яна абмежавала памер нацэнак на цэлы шэраг тавараў. Гэты спісак ужо мяняўся. Напрыклад, з яго прынялі прадметы раскошы.

Мінск, 18 снежня 2022
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/24/67481
Текущая дата: 03.10.2024