Белорусский портал в Казахстане

Долар і еўра зноў сталі даражэй



Нацыянальная валюта на біржавых таргах у сераду патаннела ў адносінах да ўсіх асноўных валют, у тым ліку еўра.

У выніку таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы айчынны рубль патаннеў у адносінах да валютнага кошыка.

Сёння еўрапейская валюта працягнула падбірацца да курсавога максімума. На таргах еўра ўмацаваўся на ледзь адчувальныя 0,03% і ўзняўся да адзнакі 2,9050 беларускага рубля.

Следам за еўра працягнуў расці ў кошце і амерыканскі долар на фоне рашучых дзеянняў ФРС па барацьбе з інфляцыяй. Долар дадаў 0,13% і замацаваўся на ўзроўні 2.6780 беларускага рубля.

Расійская валюта скарысталася ўвядзеннем столі коштаў на нафту і нафтапрадукты, што прывяло да росту каціровак на сыравіну. У сераду яна падаражэла на 0,20%. На біржы за 100 расійскіх давалі 3,8179 беларускага рубля.

Роўна на столькі жа ўмацавалася і валюта Паднябеснай на фоне росту попыту на тавары ў свеце. У выніку на таргах за 10 юаняў трэба было заплаціць 3,9687 беларускага рубля.

Мінск, 1 лютага 2023
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/24/68237
Текущая дата: 24.12.2024