Белорусский портал в Казахстане

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выкарыстоўваюць тэхнічны спірт, павінны атрымаць адпаведныя нарады (дазволы)



Як паведаміла прэс-служба МПЗ, гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1557 ад 18 лістапада.

Мэта прыняцця дакумента — урэгуляванне пытанняў выдачы нарадаў на водпуск этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай ці нехарчовай сыравіны, на 2012 год.

Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці такія віды спірту, а таксама тым, хто плануе ажыццяўляць такую дзейнасць у 2012 годзе, неабходна да 1 снежня звярнуцца ў канцэрн "Белбіяфарм".

У адпаведнасці з указам прэзідэнта названы канцэрн да 1 снежня ліквідуецца.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/240/10830
Текущая дата: 09.05.2024