На пасяджэнні Рэспубліканскага клуба дырэктараў, арганізаваным Бізнэс-саюзам прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя М.С. Куняўскага, прадстаўнік Генпракуратуры супакоіў бізнэс-супольнасць: ніякіх санкцый да пасрэднікаў дзяржава ўводзіць не плануе.
Нагадаем, што нядаўна на нарадзе ў Прэзідэнта зноў абмяркоўвалася дзейнасць пасрэднікаў — а гэтая тэма вельмі непакоіць беларускі бізнэс, бо ўжо быў сумны вопыт у 2009 годзе, калі 991-я пастанова Саўміна практычна на некалькі дзён паралізавала дзелавое жыццё краіны (пакуль яе не адмянілі).
— Калі казаць пра трывогі, якія можна назіраць у СМІ, адносна магчымых санкцый з боку дзяржавы, то я не ведаю, якімі гэтыя санкцыі могуць быць. Ніякіх санкцый не будзе. Але дзяржавай робяцца пэўныя меры па належным кантролі за закупкамі дзяржаўных прадпрыемстваў і прадпрыемстваў, у якіх доля дзяржавы большая за 50%, — сказаў начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Генеральнай пракуратуры Павел Радзівонаў.
Ён таксама паведаміў, што, у прыватнасці, у лютым праваахоўныя органы пачнуць комплексныя праверкі закупак у сістэмах ЖКГ і аховы здароўя.
— Імпартазамяшчэнне па-беларуску — гэта часта вельмі цікавы момант, — кажа П. Радзівонаў. — Раскажу адзін прыклад са сферы аховы здароўя. Адна з нашых кампаній быццам бы "вырабляла" кардыёстэнты. Наогул, у свеце ёсць каля дзясятка вытворцаў такой прадукцыі, бо яна з`яўляецца высокатэхналагічнай. І вось з`явілася беларуская кампанія, якая прапануе для закупкі Міністэрству аховы здароўя вялізныя аб`ёмы кардыёстэнтаў уласнай вытворчасці. Самае цікавае, як потым аказалася, у гэтай кампаніі нават няма абсталявання для вытворчасці такой прадукцыі. А размяшчаецца кампанія ў Шабанах, у невялікім вытворчым памяшканні. А насамрэч тыя кардыёстэнты былі кітайскія — іх завозілі сюды і выдавалі за тавары айчыннай вытворчасці.
Павел Радзівонаў адназначна ўпэўнены, што такіх фактаў наогул быць не павінна, але, на жаль, гэта не адзінкавы выпадак:
— Мы ўсе памятаем гісторыю з маніторамі (калі на замежныя маніторы беларускае прадпрыемства клеіла налепкі са сваім брэндам і выдавала гэтую прадукцыю за сваю. — аўт.). Такога імпартазамяшчэння быць не павінна.
Павел Бераснеў
Звязда, 28 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/241/11960
Текущая дата: 19.11.2024