Белорусский портал в Казахстане

Ізноў кантрабанда



Беларускія памежнікі канфіскавалі цыгарэты на 17,4 мільёна.

У гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна супрацоўнікамі мясцовага раённага аддзела ўнутраных спраў і пагранічнікамі раніцай была затрымана аўтамашына "Вольва — V50" пад кіраваннем непрацуючага жыхара Гродзенскай вобласці 1971 года нараджэння. Ён перавозіў без адпаведных дакументаў шэсць тысяч пачкаў цыгарэт, маркіраваных акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь, агульным коштам 17,4 мільёна рублёў.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 3 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/244/10400
Текущая дата: 19.05.2024