У адпаведнасці з планамі ўрада да 2015 года ў Беларусі будзе пабудавана 12 фармацэўтычных вытворчасцяў, паведаміў прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 28 кастрычніка на адкрыцці ў Мінску прадпрыемства па вытворчасці фармсубстанцый і гатовых лекавых форм на базе навукова-вытворчага цэнтра "Хімфармсінтэз" Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Прэм`ер-міністр адзначыў, што цяпер 26 прадпрыемстваў у Беларусі вырабляюць лекі і фармсубстанцыі. Паводле яго слоў, на стварэнне новай вытворчасці было выдаткавана 22 млрд. рублёў. Чакаецца, што гадавы аб`ём вытворчасці прадукцыі тут складзе прыкладна 6 млн. долараў. "Радуе, што нашы вучоныя займаюцца не толькі фундаментальнымі даследаваннямі, але і практычнай фармакалогіяй", — цытуе Мясніковіча прэс-служба ўрада.
Кіраўнік урада адзначыў, што ў Беларусі зарэгістравана 5 тыс. 300 лекавых форм і прэпаратаў, з якіх толькі 20% — айчынныя. "Айчынных фармсубстанцый, якія выступаюць асновай для стварэння лекаў, усяго 59, — удакладніў ён. — Мы прынялі праграму, каб у найбліжэйшыя чатыры гады прырасці яшчэ на 35 айчынных субстанцый".
Прэм`ер-міністр дадаў, што фармрынак — гэта рынак, які пастаянна расце. "Ужо сёлета спажыванне лекаў вырасла больш чым на 8% у параўнанні з мінулым годам, — паведаміў ён. — Мы будзем мець прыкладна 700 млн. долараў ёмістасці рынку". Паводле яго слоў, доля айчынных лекаў на рынку складае ўсяго 22% у вартасным выражэнні. Пастаўлена задача значна нарасціць гэту лічбу.
Паводле слоў прэм`ера, многія лічаць, што Беларусі прасцей купіць кітайскія ці індыйскія фармсубстанцыі, чым вырабляць уласныя. "Аднак мы скіруемся на вытворчасць арыгінальных, дарагіх фармсубстанцый, каб на іх аснове вырабляць арыгінальныя, дарагія і запатрабаваныя ў свеце лекі, — сказаў Мясніковіч. — Тут няма сляпога паўтору, у гэтым плане акадэміі навук трэба ў большай ступені нарошчваць магутнасці, як гэтага патрабуе фармрынак".
Як паведаміла кіраўнік цэнтра "Хімфармсінтэз", намеснік дырэктара Інстытута біяарганічнай хіміі па навуковай і інавацыйнай дзейнасці Алена Калінічэнка, унікальнасць новай вытворчасці ў тым, што яна ахоплівае поўны тэхналагічны ланцужок — ад фармсубстанцый да гатовага прэпарата. Гэта малатанажная высокатэхналагічная вытворчасць па выпуску ўнікальных канкурэнтаздольных прэпаратаў і фармсубстанцый. "Прадукцыя, якая тут вырабляецца, каштуе ад 100 да 5 тыс. долараў за адзін грам", — сказала Калінічэнка. Гаворка ідзе пра навукаёмістыя, дарагія фармсубстанцыі, якія неабходныя ў невялікіх колькасцях.
Кіраўнік цэнтра адзначыла, што вытворчасць арыентаваная ў першую чаргу на шпітальны сектар. Тут будуць выпускаць прэпараты для лячэння анкалагічных і сардэчна-сасудзістых захворванняў. У будучыні прэпараты плануецца пастаўляць таксама на знешнія рынкі — у Расію, Украіну, Казахстан і іншыя краіны.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 29 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/249/10227
Текущая дата: 19.11.2024