Белорусский портал в Казахстане

Урад абмяркуе ініцыятывы беларускай дзелавой супольнасці ў пачатку кастрычніка



Пашыранае пасяджэнне прэзідыума Савета міністраў з удзелам прадстаўнікоў бізнес-саюзаў Беларусі плануецца правесці ў пачатку кастрычніка, паведаміла прэс-служба ўрада.

У працы пасяджэння возьмуць удзел члены ўрада, прадстаўнікі зацікаўленых органаў дзяржаўнага кіравання і кіраўнікі бізнес-асацыяцый. Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць прапановы беларускіх дзелавых колаў у сферы паляпшэння прадпрымальніцкага клімату, у тым ліку "Нацыянальную платформу бізнесу Беларусі — 2011". Раней дакумент быў прадстаўлены ў Савет міністраў ад імя старшыні грамадскага аб`яднання "Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і работадаўцаў" Уладзіміра Карагіна.

Як адзначае прэс-служба, урад падтрымлівае дыялог улады і бізнесу па выпрацоўцы рашэнняў у галіне развіцця эканомікі і стымулявання дзелавой актыўнасці. На пастаяннай аснове праводзіцца маніторынг выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў дырэктывы прэзідэнта № 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/249/9436
Текущая дата: 22.05.2024