Белорусский портал в Казахстане

Атамная энергетыка дасць магчымасць задаволіць узрастаючы попыт на электраэнергію



Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч падчас пленарнага пасяджэння на міжнародным форуме "Атамэкспа" ў Сочы.

"Рашэнне наконт будаўніцтва ў Беларусі ўласнай атамнай электрастанцыі было прынята ў 2008 годзе. Гэта сур`ёзны крок для ўмацавання энергетычнай бяспекі. Цяпер у нас ёсць сучасная атамная электрастанцыя, якая працуе ўжо на эканоміку краіны. З моманту ўключэння першага энергаблока БелАЭС выпрацавана больш за 9,6 млрд кВт/гадз электраэнергіі, што дазволіла замясціць значную колькасць прыроднага газу", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Ён адзначыў, што атамная электрастанцыя дасць магчымасць задаволіць узрастаючы попыт насельніцтва і рэальнага сектара эканомікі на электраэнергію. Павялічваецца яе выкарыстанне для мэт ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Будаўніцтва БелАЭС садзейнічае развіццю не толькі энергетыкі, але і электратранспарту, медыцыны, навукі.

"Гэта маштабны праект для беларуска-расійскіх адносін. У далейшым узаемадзеянне з "Расатамам" будзе пашырацца, у тым ліку ў галіне навукова-тэхнічнага суправаджэння работы станцыі і прадаўжэння тэрмінаў яе службы, абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам", - падкрэсліў міністр.

На палях форуму "Атамэкспа" запланавана падпісанне беларуска-расійскага міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам. Як адзначыў Віктар Каранкевіч, гэта прадугледжана саюзнай праграмай па развіцці атамнай энергетыкі.

"Рэалізацыя праекта па ўзвядзенні Беларускай АЭС дала не толькі магутны імпульс развіццю энергетыкі, але і дазволіла перайсці на якасна новы ўзровень развіцця эканомікі і краіны ў цэлым", - рэзюмаваў міністр.

21 лістапада 2022, Сочы
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/25/67148
Текущая дата: 03.10.2024