Белорусский портал в Казахстане

Жыхарка Маладзечна ўзяла ў крэдыт і перавяла ашуканцам Br10 тыс.



Жыхарка Маладзечна ўзяла ў крэдыт і перавяла ашуканцам Br10 тыс., паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.

56-гадовай жыхарцы Маладзечна з замежнага нумара патэлефанаваў невядомы і прадставіўся супрацоўнікам праваахоўных органаў. Ад суразмоўцы жанчына даведалася, што на яе імя ў чатырох банках аферысты спрабуюць аформіць крэдыты. Падчас размовы махляр пераканаў пацярпелую ўзяць рэальныя пазыкі. Па яго словах, іх адразу павінны былі заблакаваць, а грошы вярнуць.

Жанчына пагадзілася і ў двух аддзяленнях розных банкаў аформіла крэдыты на агульную суму Br10 тыс. Махляр стараўся заўсёды быць на сувязі з пацярпелай, кантралюючы яе дзеянні і не даючы апамятацца. Пасля атрымання грошай даверлівая жанчына назвала коды, якія прыходзілі ёй у СМС-апавяшчэннях на тэлефон. У апошніх трох ужо паведамлялася аб спісанні з банкаўскіх карт усіх крэдытных сродкаў.

Па дадзеным факце следчымі ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 212 (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса.

Звязда, 16 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/25/67496
Текущая дата: 15.11.2024