Белорусский портал в Казахстане

Беларусы могуць паведаміць у КДК аб праблемах з насычэннем гандлёвых аб`ектаў таварамі



Камітэт дзяржкантролю вывучае пытанні насычэння гандлёвых паліц разнастайным асартыментам прадукцыі, якая карыстаецца попытам напярэдадні калядных і навагодніх свят. Аб гэтым паведамілі ў КДК.

З гэтай мэтай ведамства арганізуе работу кароткага нумара 191, на які можна паведаміць інфармацыю аб існуючых выпадках адсутнасці запатрабаваных насельніцтвам тавараў у гандлёвых аб`ектах. Таксама на гэты нумар прымаецца інфармацыя аб фактах неабгрунтаванага завышэння цэн на тавары (паслугі, работы).

Кароткі нумар працуе з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 (у рабочыя дні).

23 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/25/67600
Текущая дата: 15.11.2024