Белорусский портал в Казахстане

Закладчыка псіхатропаў затрымалі брэсцкія пагранічнікі



Жыхара Брэста 1994 года нараджэння, які знаходзіўся ў памежнай зоне без дакументаў, затрымалі 10 студзеня. У яго былі выяўленыя два палімерныя пакеты з рэчывам светла-карычневага колеру агульнай масай каля 700 г.

Праведзеная экспертыза ўстанавіла, што гэта асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва Альфа PVP. Акрамя таго, пагранічнікі і супрацоўнікі органаў унутраных спраў выявілі і канфіскавалі раней схаваныя грамадзянінам закладкі агульнай масай 300 г.

За незаконны абарот псіхатропных рэчываў зламысніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Паведамляецца, што раней жыхар Брэста ўжо быў судзімы за спробу перамяшчэння наркатычных рэчываў праз дзяржаўную мяжу.

Звязда, 13 студзеня 2023


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/25/67935
Текущая дата: 24.12.2024