Белорусский портал в Казахстане

Тарыфы на перадачу цеплаэнергіі ў Беларусі будуць устанаўлівацца ў прывязцы да курса расійскага рубля



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

"Пастанова МАРГ ад 7 кастрычніка 2022 года нумар 60 накіравана на забеспячэнне адзіных падыходаў у разліках за перадачу цеплавой энергіі. Так, пры фармаванні тарыфаў на перадачу цеплавой энергіі ў разліку затрат на электрычную энергію будуць выкарыстоўвацца суадносіны курса беларускага рубля і расійскага рубля", - расказалі у прэс-службе.

Раней тарыфы разлічваліся ў прывязцы да долара.

Пастанова нумар 60 уступіла ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

20 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/26/66829
Текущая дата: 03.10.2024