Белорусский портал в Казахстане

У Беларуси магчымасць поўнага абслугоўвання кліентаў па картках Visa адноўлена



Магчымасць поўнага абслугоўвання кліентаў па картках Visa адноўлена, паведамілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

"Сёння з 10.23 да 13.52 назіралася непрацаздольнасць канала сувязі з міжнароднай плацежнай сістэмай Visa. Цяпер працаздольнасць адноўлена ў поўным аб`ёме", - паведамілі ў цэнтры.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9,2 млн картак, да яго падключаны 74,2 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу, 125 тыс. плацежных тэрміналаў, амаль 2,4 тыс. банкаматаў і амаль 1,7 тыс. інфакіёскаў.

24 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/26/66890
Текущая дата: 03.10.2024