Белорусский портал в Казахстане

Чарговы жыхар Міншчыны паверыў, што ўдзельнічае ў «спецаперацыі»



57-гадоваму жыхару Маладзечна ў месенджары патэлефанаваў ілжэсупрацоўнік аднаго з «банкаў», які пацікавіўся ў маладзечанца, ці не губляў той сваю банкаўскую картку і пашпарт, бо на яго імя аформлены крэдыт.

Мужчына адказаў, што ніякіх крэдытаў ён не браў.

Тады суразмоўнік растлумачыў, што да гэтага можа мець дачыненне нядобрасумленны супрацоўнік банка і пераключыў пацярпелага на нібыта прадстаўніка праваахоўных органаў, які папрасіў паўдзельнічаць у «спецаперацыі».

Маладзечанец павёўся на выкрутасы аферыстаў і выканаў усё, што ад яго патрабавалі зламыснікі.

Як паведамляе падрабязнасці УУС Мінскага аблвыканкама, каб закрыць гэтую заяўку, мужчыне сказалі звярнуцца ў іншыя банкі і самому аформіць крэдыты. У адным з банкаў Маладзечна ён аформіў крэдыт на 8300 рублёў. Затым, прытрымліваючыся «інструкцыі», адправіўся ў іншую фінансавую ўстанову, дзе яму выдалі крэдыт на 9600 рублёў.

Пасля чаго па парадзе лжэбанкіраў ён усталяваў на мабільны тэлефон дадатак AnyDesk, які дазволіў зламыснікам атрымаць выдалены доступ да смартфона і спісаць з карт-рахунку грошы ў памеры 5850 рублёў.

Агулам зламыснікі спісалі з рахунку маладзечанца 23750 рублёў.

Следчымі заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 212 КК РБ («Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі»).

Сяргей Расолька
Звязда, 25 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/26/66912
Текущая дата: 03.10.2024