У Мінску затрыманы кур’ер тэлефонных аферыстаў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Аператыўнікі Заводскага РУУС затрымалі 21-гадовага жыхара Жодзіна, які забіраў грошы ў падманутых пенсіянераў. Следства ўстанавіла, што за чатыры дні фігурант наведаў пецярых пацярпелых, у якіх забраў не менш як $50 тыс.у эквіваленце. Так, толькі адна з пацярпелых аддала яму $17 тыс.
Следчыя ў дачыненні да затрыманага распачалі крымінальныя справы за махлярства. Устанаўліваюцца ўсе эпізоды яго злачыннай дзейнасці і магчымыя змоўшчыкі.
Міліцыя нагадвае, што асобы, якія выконваюць ролі кур’ераў, нароўні з іншымі ўдзельнікамі злачынных схем адказваюць па законе, а таксама нясуць абавязак па кампенсацыі матэрыяльнага ўрону, нанесенага пацярпелым.
Звязда, 30 лістапада 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/26/67232
Текущая дата: 16.11.2024