Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі з 1 студзеня 2023 года абавязаны выкарыстоўваць касавае абсталяванне ў рознічным гандлі харчовымі таварамі, у тым ліку сельскагаспадарчай прадукцыяй, на кірмашах, гандлёвых месцах, паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.
Суб’ектам гаспадарання неабходна было загадзя набыць праграмныя касы альбо касавыя падсумоўваючыя апараты, заключыць з інфармацыйна-выдавецкім цэнтрам па падатках і зборах грамадзянска-прававы дагавор на рэгістрацыю і інфармацыйнае абслугоўванне ў сістэме кантролю касавага абсталявання, падаць заяўкі на падключэнне да СККА.
Дапрацоўка і замена касавага абсталявання для выкарыстання пры рэалізацыі тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі, плануецца ў 2023-2025 гадах.
Звязда, 1 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/26/67776
Текущая дата: 24.12.2024