Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ў студзені-жніўні пабудавалі 26 тыс. кватэр



Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці ў студзені-жніўні пабудавана 26 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 2319 тыс. кв.м жылля, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1020,8 тыс. кв.м, або 44 працэнты ад агульнага аб`ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 786,3 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 712,3 тыс. кв.м жылля, або 30,7 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.

19 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/27/66557
Текущая дата: 03.10.2024