Магчымасць поўнага абслугоўвання кліентаў па картках Visa адноўлена, паведамілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.
"Сёння з 10.23 да 13.52 назіралася непрацаздольнасць канала сувязі з міжнароднай плацежнай сістэмай Visa. Цяпер працаздольнасць адноўлена ў поўным аб`ёме", - паведамілі ў цэнтры.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9,2 млн картак, да яго падключаны 74,2 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу, 125 тыс. плацежных тэрміналаў, амаль 2,4 тыс. банкаматаў і амаль 1,7 тыс. інфакіёскаў.
24 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
24 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/27/66890
Текущая дата: 15.11.2024