Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі з пачатку пяцігодкі ўведзена ў эксплуатацыю больш за 430 тыс. кв. м электрадомаў



У Беларусі з пачатку пяцігодкі было ўведзена ў эксплуатацыю больш за 430 тыс.кв. м электрадомаў. Пра гэта намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз распавёў у праекце «Краіна гаворыць» на YouTube-канале БелТА.

Дзяніс Мароз нагадаў, што да канца 2025 года перад Міністэрствам стаіць задача ўвесці ў эксплуатацыю 2 млн кв.м кватэр на электраацяпленні.

«З пачатку пяцігодкі ўжо ўведзена ў эксплуатацыю больш за 430 тыс.кв. м такога жылля», — адзначыў ён.

Зараз ёсць узгодненыя з кожным аблвыканкамам праграмы па электрыфікацыі населеных пунктаў.

«Мы ставім задачу па ўводу жылля з улікам электрыфікацыі. Можна сказаць, што ў год 10-15% ад агульнай колькасці жылля павінна быць з электраацяпленнем», — растлумачыў ён.

У год па краіне арганізацыі Мінэнерга атрымліваюць каля 20 тыс.зваротаў аб пераводзе індывідуальных дамоў на электраацяпленне.

«Гэта досыць вялікая лічба, і 84% гэтых заяў мы задавальняем. Так, на жаль, мы не можам задаволіць адразу ўсе 100%, але ў нас ёсць графікі і планы, па якіх усе заяўкі будуць абавязкова задаволеныя», — сказаў намеснік міністра.

Звязда, 13 лістапада 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/27/67079
Текущая дата: 15.11.2024