Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі працягвае ўзрастаць аб`ём продажу гарэлкі



Паводле звестак Белстата, у студзені—маі гэтага года рэалізацыя гарэлкі павялічылася на 10,3% у параўнанні з гэтакім жа леташнім перыядам. Прададзена 4 млн. 664,8 тыс. дал гарэлкі , яе доля ў агульным аб`ёме спажывання алкаголю склала 44,3% (у студзені—маі 2010 года — 45,4%).

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб`ёме рознічнага тавараабароту ў студзені—маі 2011 года склала 10,4%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 2 трлн. 590 млрд. рублёў.

Піва за пяць месяцаў прададзена 13 млн. 169,2 тыс. дал, што на 23,9% больш за аналагічны леташні паказчык. Доля гэтага напою ў агульным аб`ёме спажывання алкаголю склала 12,5% (за гэткі ж перыяд 2010 года — 11,4%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 862,6 тыс. дал (+43,6%), вінаградных він — 1 млн. 330,4 тыс. дал (+27,2%), пладовых він — 6 млн. 908,2 тыс. дал (+6,5%). Пладовыя віны занялі 29,5% у аб`ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені—маі 2010 года — 31,4%).

Каньяку і брэндзі прададзена 146,6 тыс. дал (+45,3%), пеністых він і шампанскага — 500 тыс. дал (+28,1%), слабаалкагольных напояў — 379,6 тыс. дал (-26,2%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/270/7332
Текущая дата: 20.11.2024