Супрацоўнікі Віцебскай мытні на пагранічным пункце пропуску "Урбаны" затрымалі адразу тры грузавікі, якія накіроўваліся з Беларусі ў Латвію. Машынамі кіравалі грамадзяне Польшчы і Літвы. Яны, як высветлілася, спрабавалі незаконна вывезці паліва звыш устаноўленых нормаў.
Паводле інфармацыі Віцебскай мытні, пры правядзенні даглядаў у трох аўто знайшлі ажно звыш 3,2 тысячы літраў дызельнага паліва. Каністры з палівам схавалі нават пад казырком на даху кабіны, а таксама павялічылі аб`ёмы дадатковых бакаў аўто больш чым на 2000 літраў. Заканадаўствам за выяўленае парушэнне прадугледжаны штраф у памеры да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй транспартнага сродку і паліва або без канфіскацыі.
Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 24 чэрвеня 2011
Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 24 чэрвеня 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/270/7497
Текущая дата: 28.12.2024