Белорусский портал в Казахстане

Курс долара ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў не змяніўся



Курс долара ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў, што прайшлі 7 чэрвеня, не змяніўся і складае 4.966 рублёў.

Згодна са звесткамі Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам узялі ўдзел 24 банкі. Аб`ём таргоў склаў 18 млн. 703 тыс. долараў (попыт — 18 млн. 703 тыс., прапанова — 4 млн. 114 тыс.).

У таргах расійскім рублём узялі ўдзел 25 банкаў. Курс знізіўся на 0,04 рубля і склаў 178,75 рубля. Аб`ём таргоў склаў 351 млн. 721 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 13 млн. 710 тыс., прапанова — 351 млн. 721 тыс.).

У таргах еўра узялі ўдзел 24 банкі. Аб`ём таргоў склаў 2 млн. 630 тыс. еўра (попыт — 2 млн. 962 тыс., прапанова — 2 млн. 630 тыс.), а курс узрос на 1 рубель і склаў 7.266 рублёў.

У адносінах да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель не змяніўся ў параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 8 чэрвеня склаў 1.861,51 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 76,50%. Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 65,53%, да расійскага рубля — на 81,58%, да еўра — на 82,92%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/273/6984
Текущая дата: 27.12.2024