Белорусский портал в Казахстане

У першым квартале 2011 года стратнымі былі 10,4% арганізацый Беларусі



Па выніках работы ў студзені—сакавіку 2011 года стратнымі былі 992 прадпрыемствы і арганізацыі, ці 10,4% ад агульнай колькасці, што ўлічваецца ў статыстыцы.

Сума чыстых страт склала 911,3 млрд. рублёў, ці на 38% больш, чым за першы квартал 2010 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У студзені—сакавіку 2010 года са стратамі спрацавалі 1.058 арганізацый, ці 12%.

Удзельная вага стратных прадпрыемстваў па відах эканамічнай дзейнасці: сельская гаспадарка, паляванне і лясная гаспадарка — 1,6% (у студзені—сакавіку 2010 года — 2,3%); прамысловасць — 16,6% (18,5%), у тым ліку горназдабыўная — 12,9% (22,6%), апрацоўчая — 16,9% (19,6%); вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады — 13,8% (7,9%); будаўніцтва — 11,6% (13,4%); гандаль і рамонт бытавых вырабаў і аўтамабіляў — 10,2% (13,2%); гасцініцы і рэстараны — 11,1% (11,1%); транспарт і сувязь — 13,7% (18,1%); аперацыі з нерухомай маёмасцю, арэнда і аказанне паслуг спажыўцам — 8% (7,6%); адукацыя — 6,7% (4,4%); ахова здароўя і сацыяльныя паслугі — 11% (6,6%); камунальныя, сацыяльныя і персанальная паслугі — 14,5% (15%).

Паводле звестак Белстата, рэнтабельнасць продажу за першы квартал 2011 года склала 6,6% і вырасла ў параўнанні з першым кварталам 2010 года на 0,8 працэнтнага пункта. За студзень—люты  2011 года рэнтабельнасць продажу склала 6,3%, за сакавік — 7,1%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 мая 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/276/6449
Текущая дата: 20.11.2024