Да васьмі гадоў пазбаўлення волі судом Ленінскага раёна Мінска прыгавораны махляр, які "пазычыў" у знаёмых 100 тыс. долараў.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, усяго па расследаванай супрацоўнікамі Ленінскага РУУС крымінальнай справе ў якасці пацярпелых праходзіла 11 чалавек. Сумы доўгу вар`іраваліся ад 1 тыс. да 20 тыс. долараў. Грошы пазычаліся пад рознымі маркамі: развіццё камерцыйнай дзейнасці, выгадная купля аўтамабіля і інш.
Як устанавіла следства, большую частку сум махляр прайграў у казіно адной са сталічных гасцініц. Калі зразумеў, што крэдыторы больш чакаць не хочуць, паспрабаваў з`ехаць у Маскву, але быў затрыманы.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/278/6200
Текущая дата: 20.11.2024