Белорусский портал в Казахстане

З пачатку красавіка спажывецкія цэны ў Беларусі ўзраслі на 2,5%



З пачатку красавіка спажывецкія цэны на тавары і платныя паслугі насельніцтву ўзраслі на 2,5%, у тым ліку з 12 па 19 красавіка — на 0,7%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны:

сярод харчовых тавараў — на капусту (22,2%), пшано (15,5%), алей (15,3%), буракі (10,9%), яблыкі (10,6%),

сярод нехарчовых тавараў — на легкавыя аўтамабілі (9,8%), абутак (5,9%), тканіны (3,8%),

сярод паслуг — на перавозку пасажыраў у аўтобусах унутрыгарадскіх зносін (15%), у цягніках прыгарадных зносін (на 13,7%).

Інфармацыя падрыхтавана на аснове штотыднёвай рэгістрацыі спажывецкіх цэн на 155 відаў тавараў і паслуг у 31 горадзе краіны. З пачатку года прырост спажывецкіх цэн склаў 8,8% пры гадавым прагнозе 7,5—8,5%. Пры гэтым варта ўлічваць, што тыднёвая і месячная інфляцыя лічацца па рознай колькасці відаў тавараў і паслуг.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 23 красавіка 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/279/6092
Текущая дата: 20.11.2024