Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў запатрабаваў больш аператыўна дзейнічаць у зніжэнні цэн на драўніну для будаўніцтва жылля.
У час нарады кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адказныя службовыя асобы не заўсёды аператыўна рэагуюць на прэзідэнцкія даручэнні. У прыклад Аляксандр Лукашэнка прывёў сваю нядаўнюю прапанову прапрацаваць меры па патанненні лесу для будаўніцтва жылых дамоў. Пра неабходнасць такога рашэння Прэзідэнт заявіў 18 жніўня ў час наведвання Гродзенскага раёна.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў краіне гіне шмат лесу, дрэвы не паспяваюць знесці і ў далейшым перапрацоўваць.
"А ў пачатку гэтага года атрымаць для будаўніцтва жылля, у сталярку, вокны, дзверы, плінтус, рэйку падлогі - гэта катастрофа. Гэта такія завоблачныя цэны, што ў людзей вочы на лоб лезуць. Пра гэта сказаў, і ва ўрадзе - месяц прайшоў - цішыня. Ужо павінны былі на стале ляжаць не проста прапановы, а каб губернатары пачыналі дзейнічаць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзідэнта, такая магчымасць у будаўніцтве жылля дазволіць замацаваць у вёсцы маладых спецыялістаў. "Давайце пачнём са спецыялістаў у вёсцы. Пабудуем дом. У нас жа ёсць лініі цэлыя - на працягу сутак дом. Прыедуць і паставяць на фундамент. Давайце шматдзетным. Каму трэба вычленім і зробім так, каб, бясплатна атрымаўшы гэту драўніну або за паўцаны, не перапрадавалі потым", - сказаў ён.
"Я проста прыводжу прыклад: калі ідэя падаецца Прэзідэнтам і яе трэба хутка рэалізаваць - цішыня", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
9 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
9 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/28/66430
Текущая дата: 16.11.2024