Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі пасля дасягнення пенсійнага ўзросту прадаўжаюць працаваць 400 тыс. чалавек



Аб гэтым паведаміла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

"Сёння ў Беларусі пасля дасягнення пенсійнага ўзросту прадаўжаюць працаваць 400 тыс. чалавек. Найбольш актыўны ўзрост - да 65 гадоў. У гэтай узроставай катэгорыі працуе кожны трэці пенсіянер. Павелічэнне пенсійнага ўзросту якраз прадаставіла магчымасць прадоўжыць актыўны перыяд працоўнага жыцця", - сказала Марына Арцёменка.

Паводле яе слоў, пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзейнічае 140 саветаў пажылых грамадзян. Яны аб`ядноўваюць амаль 1,5 тыс. людзей старэйшага ўзросту.

"Мы актыўна развіваем валанцёрскую дзейнасць. Амаль 2 тыс. чалавек уваходзяць у валанцёрскія атрады. Таксама існуюць розныя праграмы для пажылых людзей, у тым ліку па навучанні камп`ютарнай дасведчанасці, замежным мовам, дзе выкладчыкамі, трэнерамі выступаюць самі пажылыя грамадзяне", - расказала намеснік міністра.

3 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/28/66683
Текущая дата: 16.11.2024