Белорусский портал в Казахстане

Мараторый на павышэнне цэн на лякарствы і вырабы медпрызначэння ўведзены ў Беларусі



Аб гэтым паведамляе прэс-служба міністэрства.

Міністэрства аховы здароўя ўвяло мараторый на павышэнне цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння, медыцынскую тэхніку і медыцынскія паслугі. Гэта прадугледжана пісьмом Міністэрства аховы здароўя нумар 12-11/19214 ад 7 кастрычніка 2022 года, 

Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя сумесна з зацікаўленымі структурамі будуць весці кантроль за выкананнем гэтага патрабавання. Забарона на павышэнне цэн датычыцца ўсіх суб`ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць вытворчасць і рэалізацыю лексродкаў, вырабаў медпрызначэння і медтэхнікі.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне падпісаў Дырэктыву нумар 10 "Аб недапушчальнасці росту цэн". Дакумент прыняты ў мэтах неадкладнага і жорсткага рэагавання на сітуацыю, што склалася на спажывецкім рынку.

7 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/28/66730
Текущая дата: 16.11.2024