Белорусский портал в Казахстане

У Мінску затрымалі дваіх іншаземцаў-закладнікаў псіхатропаў



Пра гэта паведамляе МУС.

Як устаноўлена, затрыманыя атрымлівалі вялікія аптовыя партыі псіхатропных рэчываў, на здымнай кватэры работнікі наркамаркета расфасоўвалі іх на дробныя дозы і рабілі схованкі-закладкі на тэрыторыі Мінска.

Пры затрыманні і ў схованках, якія паспелі зрабіць іншаземцы, супрацоўнікі міліцыі знайшлі 75 пакетаў з альфа-PVP. У кватэры, дзе пражывалі затрыманыя, знойдзеныя 70 г рэчыва, а таксама прыстасаванні для фасоўкі наркотыкаў. Агульная вага псіхатропу, які прызначаўся для продажу, склаў каля 150 г.

Узбуджана крымінальная справа.

Звязда, 15 кастрычніка 2022


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/28/66804
Текущая дата: 16.11.2024