Белорусский портал в Казахстане

Сямёра таксістаў у Мінску затрыманы за працу на тэлефонных махляроў



Сямёра таксістаў у Менску затрыманы за працу на тэлефонных ашуканцаў, паведамілі ў тэлеграм-канале Міністэрства ўнутраных спраў.

За ўдзел у злачынных схемах тэлефонных махляроў былі затрыманыя сямёра сталічных кіроўцаў таксі. Мужчыны атрымлівалі заказы аб дастаўцы, забіралі ў пажылых мінчан пакеты з буйнымі сумамі і перавозілі на іншыя адрасы. Дваіх фігурантаў затрымалі з доказамі злачынства, астатнія паспелі перадаць пасярэднікам больш за $22 тыс.

У МУС настойліва рэкамендуюць кіроўцам розных службаў дастаўкі звяртаць увагу на знешні выгляд рэчаў, якия перавозяцца, і эмацыйны стан асоб, якія перадаюць пасылкі. Часцей за ўсё тэлефонныя аферысты просяць разам з грашыма перадаць ручнікі, прасціны або прадметы гігіены. Што тычыцца пажылых ахвяраў злачынства, яны выглядаюць спалоханымі ці заплаканымі. Пры ўзнікненні падазрэння неабходна заставацца на месцы і звярнуцца ў міліцыю. Кур’еры тэлефонных аферыстаў нясуць аднолькавую крымінальную адказнасць з арганізатарамі злачынстваў.

Звязда, 25 лістапада 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/28/67157
Текущая дата: 24.12.2024