Як паведамляе прэс-служба Савета міністраў, агульны аб`ём вытворчасці прамысловай прадукцыі і падрадных работ, выкананых у дзень суботніка, перавысіў 46 млрд. рублёў.
Паводле папярэдніх звестак, у ходзе рэспубліканскага суботніка, які прайшоў у Беларусі 16 красавіка, зароблена амаль 19,5 млрд. рублёў.
Па Мінску гэты паказчык склаў больш за 17 млрд. рублёў, па Магілёўскай вобласці — 7,1 млрд., Мінскай — 7 млрд., Віцебскай — 6,44 млрд., Гродзенскай — 3,7 млрд., Брэсцкай — 2,6 млрд., Гомельскай — 2,49 млрд. рублёў.
У суботніку ўдзельнічалі больш за 3,4 млн. жыхароў краіны, у тым ліку: у Мінску — 578,5 тыс. чалавек, Гомельскай вобласці — 550,4 тыс., Віцебскай — 525,4 тыс., Брэсцкай — 487,2 тыс., Мінскай — 446,8 тыс., Магілёўскай і Гродзенскай абласцях — па 415 тысяч.
Заробленыя сродкі будуць зрасходаваны на мэты, вызначаныя пастановай урада "Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка", адзначае прэс-служба.
Як вынікае з гэтай пастановы, "суботнік арганізуецца ў мэтах паляпшэння ўмоў аздараўлення і лячэння дзяцей, якія жывуць або вучацца ва ўстановах адукацыі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, і інвалідаў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама павышэння духоўна-патрыятычнага выхавання моладзі".
16 красавіка віцэ-прэм`ер урада Анатоль Тозік у гутарцы з журналістамі заявіў, што ў выпадку неабходнасці частка заробленых на суботніку сродкаў будзе накіравана на дапамогу пацярпелым ад тэракта ў метро.
"Аднак я адчуваю, што ў гэтым не будзе неабходнасці, мяркуючы па тым, як імкліва папаўняецца дабрачынны рахунак. Людзі актыўна адгукнуліся на гэтую бяду, ужо сабраны дастатковыя сродкі, каб аказаць дапамогу сем`ям загінулых і пацярпелым у трагедыі", — дадаў Тозік.
БелаПАН
Мінск, 17 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/280/5938
Текущая дата: 20.11.2024