Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка: Ажыятаж на валютным рынку пройдзе пасля павышэння мытных пошлін на аўтамабілі



Ажыятаж на валютным рынку пройдзе пасля павышэння мытных пошлін на аўтамабілі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 красавіка падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, фрагменты якой былі паказаныя па Першым канале Беларускага тэлебачання.

"Вядома, нас вельмі моцна падкасіў ажыятаж з аўтамабілямі. Мы паглядзелі —  там больш як мільярд. Былі нават прапановы ўвесці зараз гэтую пошліну. Але гэта ўдар па людзях, навошта ж ужо сваіх людзей давіць? Вытрымаем мы гэта, няхай людзі купяць сабе машыну якую хочуць, заменяць, калі трэба", — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, урад працуе над вырашэннем валютнага пытання. "Але шчыра: валюта ёсць — ідзі купляй, прадавай, няма валюты — з засекаў мы больш браць не будзем, золатавалютны рэзерв — гэта святое. Мы павінны яго папаўняць", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Праз некалькі  месяцаў сітуацыя супакоіцца, і людзі, наадварот, будуць мяняць валюту на беларускія рублі, мяркуе Лукашэнка.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 5 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/282/5731
Текущая дата: 26.12.2024