У Мінску разгледжаны пытанні па рэалізацыі праекта "Інвестыцыі на Усход" (EAST-INVEST) у межах праграмы "Усходняе партнёрства".
Як паведамілі БелаПАН у Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, арганізацыйныя пытанні па рэалізацыі гэтага праекта абмяркоўваліся ў Мінску падчас візіту 22—24 лютага дырэктара па міжнародных сувязях Еўрапалаты Дзірка Вантыгема і кіраўніка праектаў фірмы SEQUA Веронік Шалан. У БелГПП прайшлі сустрэчы і перамовы з шэрагам беларускіх арганізацый: Бізнес-саюзам імя Куняўскага, БелАПП, БНПА, прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі, Беларускім саюзам жанчын, НТА "Інфапарк", а таксама са старшынёй БелГПП Міхаілам Мятлікавым.
У канцы сакавіка ў Бруселі прадугледжваецца правядзенне гадавой нарады па планах выканання праекта з удзелам усіх партнёраў. У праекце бяруць удзел 84 партнёры і 14 асацыяваных партнёраў з 22 краін Еўропы і 6 краін-партнёраў. К гэтаму часу павінна пачацца навучальная дзейнасць па праекце і падрыхтоўка іншых мерапрыемстваў.
У межах праграмы "Усходняе партнёрства", прынятай у маі 2009 года Еўрапейскім саюзам сумесна з шасцю краінамі-партнёрамі (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна), быў распрацаваны і прыняты праект "Інвестыцыі на Усход" (EAST-INVEST). Праект на 80% фінансуецца Еўрапейскай камісіяй, донарскі ўнёсак якой роўны 7 млн. еўра. На працягу трох гадоў (да 2014 года) гандлёва-прамысловыя палаты і іншыя арганізацыі краін-партнёраў пад агульным кіраўніцтвам Асацыяцыі Еўрапейскіх гандлёва-прамысловых палат (Еўрапалата) будуць праводзіць комплекс работ па развіцці экспарту і росце прытоку замежных інвестыцый для малых і сярэдніх прадпрыемстваў.
У межах праекта прадугледжана арганізацыя розных форм навучання і павышэння кваліфікацыі, удзел у міжнародных выставах і кірмашах, правядзенне кантактна-кааперацыйных бірж, магчымасць дзелавога супрацоўніцтва і інш.
Нацыянальным каардынатарам праграмы ў Беларусі вызначана Беларуская гандлёва-прамысловая палата.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/285/4686
Текущая дата: 20.11.2024