Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі нязначна ўзрос продаж гарэлкі



Рэалізацыя гарэлкі ў Беларусі ў студзені 2011 года ўзрасла на 1,9% у параўнанні са студзенем 2010 года. З кастрычніка 2009 года адзначалася скарачэнне рэалізацыі гарэлкі.

Паводле звестак Белстата, продаж гарэлкі склаў 873,3 тыс. дал, а яе доля ў агульным аб`ёме ўжывання алкаголю — 44,8% (у студзені 2010 года — 48,2%).

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб`ёме рознічнага тавараабароту ў студзені 2011 года склала 10,7%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 461,3 млрд. рублёў.

Піва за першы месяц гэтага года прададзена 2 млн. 334,2 тыс. дал, што на 25,3% больш, чым за студзень 2010 года. Яго доля ў агульным аб`ёме спажывання алкаголю склала 12% (у студзені 2010 года — 10,5%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 160,4 тыс. дал (на 39,6% больш), вінаградных він — 251,5 тыс. дал (на 23,5% больш), пладовых він — 1 млн. 246 тыс. дал (на 8,8% больш). Пладовыя віны занялі 28,8% у аб`ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені 2010 года — 29%).

Каньяку і брэндзі прададзена 28 тыс. дал (на 36,6% больш), пеністых він і шампанскага — 116 тыс. дал (на 24,3% больш), слабаалкагольных напояў — 85,4 тыс. дал (на 19,1% менш).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/286/4578
Текущая дата: 20.11.2024