Выручка ад размяшчэння прыезджых у мінскіх гасцініцах за 2010 год вырасла на 28,7% у параўнанні з папярэднім годам і склала 163,3 млрд. рублёў. Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінска, асноўная частка выручкі (80,9%) паступіла ад размяшчэння замежных грамадзян.
Кошт сутачнага пражывання ў гасцініцах горада летась склаў у сярэднім 155,9 тыс. рублёў (у 2009-м — 124,3 тыс.).
На працягу 2010 года ў сталічных гасцініцах было размешчана 398,5 тыс. чалавек, з якіх 39,4% — грамадзяне Беларусі.
Колькасць турыстаў, якія скарысталіся паслугамі гасцініц, узрасла на 10,5%, ці на 37,8 тыс. чалавек (за кошт павелічэння размяшчэння грамадзян з іншых дзяржаў на 24,8%).
Сярод іншаземцаў, якія спыняліся ў мінскіх гасцініцах, 61,5% склалі грамадзяне краін СНД. Абсалютная большасць з іх — расіяне (84,1%) і ўкраінцы (9,6%).
Колькасць турыстаў з Кітая ў параўнанні з 2009 годам павялічылася на 62,2%, з Расіі — на 40,5%, з Літвы — на 33%, з Нідэрландаў — на 29,1%, з ЗША — на 26%.
Разам з тым на 5,1% скарацілася колькасць турыстаў з Вялікабрытаніі, на 3,3% — з Італіі.
На 1 студзеня 2011 года ў Мінску налічвалася 28 гасцініц, з іх дзве пяцізоркавыя, дзве чатырохзоркавыя і шэсць трохзоркавых. У структуры гасцінічнай гаспадаркі горада найбольшую ўдзельную вагу займаюць гасцініцы без катэгорыі (60,7%) і катэгорыі "тры зоркі" (21,4%).
Аднаразовая ўмяшчальнасць усіх сталічных гасцініц на пачатак гэтага года склала 5 тыс. 417 месцаў. У параўнанні з пачаткам 2010 года гэты паказчык зменшыўся на 3,4%.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/286/4740
Текущая дата: 25.12.2024