Белорусский портал в Казахстане

Расійскі бізнесмен спрабаваў падмануць беларускую фірму на буйную суму



Расійскі бізнесмен спрабаваў падмануць беларускую фірму на буйную суму. Распачатая крымінальная справа, паведамілі ў МУС.

Беларускае прадпрыемства закупіла ў Еўропе партыю дарагога абутку для перапродажу расійскай кампаніі. Прадстаўнік заказчыка, 39-гадовы пецярбуржац, прыехаў за таварам у Мінск.

Пасля пагрузкі высветлілася, што пакупнік не аплаціў папярэднія пастаўкі амаль на Br68 тыс. было вырашана не выпускаць дзве фуры са склада да пагашэння доўгу ці ж разгрузіць іх.

«Аператыўнікі высветлілі, што расіянін пагадзіўся пакінуць тавар і з’ехаць пустым. Сам жа для адводу вачэй выгрузіў з машын цюкі з таннай б/к вопраткай і схаваўся», — распавялі ў МУС.

Дапамагла расіяніну працаўніца прадпрыемства: яна «купілася» на абяцанне высокааплатнай працы ў Расіі і выпусціла грузавікі без надгляду.

У дачыненні да аферыста і яго саўдзельніцы ўзбуджаная крымінальная справа за махлярства.

Звязда, 10 ліпеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/29/65724
Текущая дата: 03.10.2024