Па гэтым факце распачаты адміністрацыйны працэс.
Супрацоўнікамі Нясвіжскага РАУС сумесна з калегамі з аддзела аховы ў вёсцы Качановічы выяўлены факт захоўвання па месцы жыхарства загадчыцы МТФ адной з сельскагаспадарчых арганізацый раёна 220 літраў афарбаванага дызельнага паліва, паведамляе Нясвіжскі РАУС.
У ходзе далейшых рэйдавых мерапрыемстваў у гаспадарчых пабудовах быў таксама знойдзены камбікорм агульнай масай 695 кілаграмаў. Сыравіна канфіскавана, праводзіцца праверка ў парадку КПК Рэспублікі Беларусь, ініцыявана правядзенне інвентарызацыйных мерапрыемстваў для ўстанаўлення сумы прычыненага ўрону.
Сяргей Расолька
Звязда, 17 жніўня 2022
Звязда, 17 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/29/66085
Текущая дата: 16.11.2024