Аб гэтым паведамляецца на сайце УУС Магілёўскага аблвыканкама.
На днях асіповіцкія праваахоўнікі выявілі факт крадзяжу збожжа з тэрыторыі сельскагаспадарчай арганізацыі. Падчас агляду домаўладання 26-гадовага жыхара аграгарадка Свіслач у хляве былі выяўленыя мяшкі са збожжавымі культурамі: тут захоўвалася амаль 500 кг трыцікале.
Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што мужчына з’яўляецца супрацоўнікам аднаго з сельгаспрадпрыемстваў. У пэўны момант ён скарыстаўся тым, што яго ніхто не бачыць і выкраў мяшкі з зернетока. Выкрадзенае зерне ён перавёз у хлеў на асабістым мотаблоку і планаваў прадаць.
Сваімі дзеяннямі работнік прычыніў шкоду сельгаспрадпрыемству. Мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Звязда, 22 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/29/66186
Текущая дата: 16.11.2024