Беларускі незалежны прафсаюз (БНП) гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў выступіў з заявай, у якой патрабуе адмяніць акцыянаванне "Беларуськалія".
Як паведаміў БелаПАН лідар БНП Васіль Корабаў, заява была прынята на пасяджэнні выканаўчага бюро прафсаюза 3 снежня і накіравана ў органы ўлады, якія займаліся акцыянаваннем "Беларуськалія", а таксама ў пракуратуру.
Прааналізаваўшы нацыянальнае заканадаўства, БНП прыйшло да высновы, што акцыянаванне прадпрыемства было праведзена з парушэннем Канстытуцыі і Грамадзянскага кодэкса. Прафсаюз патрабуе адмяніць прыватызацыю прадпрыемства і пераўтварыць яго назад у РУП "ВА "Беларуськалій".
На думку прадстаўнікоў БНП, адзінай прычынай рашэння прадаць "Беларуськалій" з`яўляецца "недахоп грошай у дзяржавы". "Нават калі ў хуткім часе інвестар не з`явіцца, нічога страшнага, бо ўвесь прыбытак гэтак званага акцыянернага таварыства ўжо належыць аднаму "інвестару" ў асобе дзяржавы, — гаворыцца ў заяве. — Рэч у тым, што інвестар, згодна з законам, не можа быць адзін. Сам з сабой прыватызацыю ніхто не праводзіць. Тым больш што работнікі прадпрыемства, якія павінны і абавязаны былі атрымаць частку акцый бясплатна або за грошы, наогул адхілены ад спраў, як і астатнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь".
Прадстаўнікі прафсаюза спасылаюцца на закон "Аб акцыянерных таварыствах" і артыкул 98 Грамадзянскага кодэкса "Утварэнне акцыянернага таварыства", згодна з якім акцыянернае таварыства не можа быць утворана адной асобай або складацца з адной асобы. У выпадку набыцця адным акцыянерам усіх акцый таварыства яно ліквідуецца або пераўтвараецца ва ўнітарнае прадпрыемства ў адпаведнасці з заканадаўствам, зазначаецца ў заяве.
Работнікі "Беларуськалія" ў парушэнне закону былі пазбаўлены права на частку дзяржаўнай уласнасці, што бясплатна перадаецца, падкрэсліваецца ў заяве.
"Беларуськалій" — адзін з найбуйнейшых у свеце і самы буйны ў СНД вытворца і пастаўшчык калійных мінеральных угнаенняў, адно з вядучых прадпрыемстваў — экспарцёраў краіны. Размешчана ў Салігорску (Мінская вобласць). У яго склад зараз уваходзяць чатыры рудаўпраўленні. Агульная колькасць работнікаў — прыблізна 20 тысяч. "Беларуськалій" выпускае кожную шостую тону калійных угнаенняў у свеце. Сумесна з ААТ "Уралкалій" з`яўляецца заснавальнікам ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" — аднаго з найбуйнейшых пастаўшчыкоў калійных угнаенняў.
У жніўні 2010 года РУП "ВА "Беларуськалій" было пераўтворана ў ААТ, 100% акцый якога належаць дзяржаве. "Беларуськалій" быў уключаны ў план прыватызацыі на 2010 год.
Як заявіў журналістам у жніўні першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка, Беларусь не мае намеру спяшацца з продажам гэтага прадпрыемства. "Што тычыцца продажу пэўнага пакета акцый, то гэта магчыма", — дадаў ён. Паводле слоў Сямашка, ёсць шмат ахвотных на куплю "Беларуськалія". Але "зараз не самы ўдалы момант для продажу", лічыць першы віцэ-прэм`ер. "Беларуськалій", растлумачыў ён, — гэта паспяховае прадпрыемства, якое за кошт сваёй дзейнасці і ўласнага прыбытку рэалізуе інвестыцыйныя праекты.
У лістападзе старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў паведаміў журналістам, што ўвесь пакет акцый ААТ "Беларуськалій" ацэнены ў 30 млрд. долараў ЗША. Паводле яго слоў, ацэнку правяло РУП "Інстытут нерухомасці і ацэнкі". Кузняцоў таксама заявіў, што пытанне з продажам акцый "Беларуськалія" "пакуль завісла". "Напэўна, кітайцы думаюць. Мы сказалі ім кошт і нашы ўмовы. Яны думаюць, прымальныя гэтыя ўмовы для іх ці не", — сказаў чыноўнік.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 10 снежня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/295/3222
Текущая дата: 20.11.2024