Галоўны банкір краіны выказвае ўпэўненасць, што да канца года нацыянальная валюта ўмацуецца ў адносінах да долара з цяперашніх 3026 рублёў за долар да каля 3000 рублёў. Курс, паводле яго слоў, будзе меншым, чым сёння. Зафіксуецца ён на 2995 рублях за долар ці на 3010 рублях — іншая справа, тут аперыраваць дакладнымі лічбамі не выпадае.
Налета, заявіў на сустрэчы з журналістамі старшыня Нацыянальнага банка, змяненне кошту валютнага кошыка будзе, як і сёлета, нязначным. Калі ў гэтым годзе запланаваны калідор ваганняў курса рубля да валютнага кошыка складаў плюс/мінус 10 працэнтаў, то ў будучым годзе — плюс/мінус 8 працэнтаў. "А па факце ў 2011 годзе мы чакаем такую ж карціну, як у 2010 годзе. гэта значыць, ваганні курса будуць складаць ад 3 да 5 працэнтаў у той ці іншы бок", — падкрэсліў Пётр Пракаповіч. На яго думку, для гэтага ўсе магчымасці ёсць: забяспечаныя стабільная работа банкаўскай сістэмы і золатавалютныя рэзервы. Тым больш, мяркуюць у Нацбанку, магчымасцяў па папаўненні рэзерваў краіны налета з`явіцца больш, чым сёлета, і плануюць нарасціць іх не менш як на 1,2 мільярда долараў ЗША. Між іншым, за гэты год золатавалютныя рэзервы павінны дадаць не менш як 500 мільёнаў долараў.
Каб пракаментаваць чарговыя чуткі наконт магчымасці істотнага абясцэньвання беларускага рубля да СКВ у будучым годзе, Пётр Пракаповіч зноў вярнуўся да леташняй сітуацыі, калі была праведзеная аднаразовая дэвальвацыя нацыянальнай валюты. У прыватнасці, ён сказаў, што ў рэспубліцы вымушаныя былі пайсці на гэты непапулярны крок, каб забяспечыць стабільную работу айчыннай эканомікі і не дапусціць зніжэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва. "Няшмат ёсць краін у свеце, якія ў мінулым годзе не дапусцілі апошняга, сярод нашых суседзяў — гэта толькі Польшча, — зазначыў банкір. — Так, за гэта мы заплацілі тым, што вымушаныя былі пайсці на ўмовы Міжнароднага валютнага фонду — правесці аднаразовую дэвальвацыю. Мы лічылі, што такой неабходнасці няма і праводзіць дэвальвацыю неабходна паступова. На жаль, МВФ так не лічыў..." Кіраўнік Нацбанка патлумачыў, што прыцягненне рэсурсаў МВФ было неабходным ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу і пагаршэння адносін з Расіяй, якая адмовілася прадастаўляць крэдытныя рэсурсы, нягледзячы на дасягнутыя раней магчымасці ў сувязі з падаражаннем паставак расійскіх энерганосьбітаў у рэспубліку.
Тады таксама ў краіны адсутнічалі магчымасці выхаду на знешнія рынкі пазык, да таго ж замежныя банкі ва ўмовах крызісу наогул спынілі выдачу крэдытаў. Сёння ж, падкрэсліў Пётр Пракаповіч, сітуацыя зусім іншая, таму што ў Беларусі няма ніякіх абавязацельстваў перад МВФ, а золатавалютныя рэзервы растуць: у параўнанні з пачаткам леташняга года яны нарошчаныя больш як у два разы. Банкір дадаў, што ў краіне дастаткова неабходных рэсурсаў, каб забяспечыць тую работу банкаўскай сістэмы і тую курсавую палітыку, якая запісана на будучы год і з`яўляецца празрыстай. Заявіўшы, што сітуацыя цяпер іншая, што ў свеце назіраецца эканамічны рост, Пётр Пракаповіч запэўніў, што Беларусь сёння мае магчымасці па неабходнасці праводзіць знешнія пазыкі. "З дапамогай крэдытных рэсурсаў МВФ мы забяспечылі стабільную работу эканомікі, выйшлі з крызісу з найменшымі стратамі, таму ў нас больш такіх выпадкаў (аднаразовай істотнай дэвальвацыі) не будзе".
Ён таксама паведаміў, што налета ў краіну плануецца прыцягнуць не менш за 6,4 мільярда долараў прамых замежных інвестыцый. Ад продажу дзяржуласнасці мяркуецца паступленне прамых замежных інвестыцый на ўзроўні каля 3 мільярдаў долараў.
Ігар Шчучэнка
Звязда
24 лістапада 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/299/2875
Текущая дата: 20.11.2024