Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ў студзені пабудавалі 1,8 тыс. кватэр



Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені 2024 года пабудавалі 1,8 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 198,5 тыс. кв.м жылля, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 60,7 тыс. кв.м агульнай плошчы, або 30,6 працэнта ад агульнага аб`ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб`ёму ўведзенага жылля для маючых патрэбу з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 40, 2 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 82,7 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, або 41,7 працэнта ад агульнага ўводу па Беларусі.

19 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/3/72740
Текущая дата: 18.05.2024