Белорусский портал в Казахстане

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў студзені склала Br1991,2



Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў студзені 2024 года склала Br1991,2, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску - Br2697,9. У Мінскай вобласці яна склала Br2011,8, Брэсцкай - Br1739,1, Гродзенскай - Br1763,4, Гомельскай - Br1827,7, Віцебскай - Br1668,2 і Магілёўскай - Br1666,9.

Па відах эканамічнай дзейнасці самыя высокія заработныя платы ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі - Br5182,1, фінансавай і страхавой дзейнасці - Br3533,9, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці - Br2367,6.

26 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/3/72833
Текущая дата: 18.05.2024