Аб гэтым заявіла намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ніна Емяльянава.
Адно з важных пытанняў для гандлю — развіццё інфраструктуры.
«Сёння функцыянуе больш за 127 тыс. гандлёвых аб’ектаў. Толькі за першае паўгоддзе адкрыта 356. Гандлёвая плошча склала больш за 7 млн кв.м. Акрамя гандлёвых аб’ектаў працуе 569 гандлёвых цэнтраў і 367 рынкаў. Не пакідаем без увагі развіццё інфраструктуры ў сельскай мясцовасці: тамака амаль 16 тыс. гандлёвых аб’ектаў плошчай больш як 750 тыс. кв.м. Штогод павялічваецца колькасць інтэрнет-магазінаў: іх сёння больш як 28 тыс., удзельная вага ў рознічным тавараабароце краіны — больш як 6 працэнтаў», — расказала Ніна Емяльянава.

Акрамя таго, у Беларусі выконваецца нарматыў забяспечанасці насельніцтва гандлёвай плошчай. Гэты паказчык цяпер складае каля 700 кв.м на 1 тыс. чалавек пры нарматыве 610 кв.м.
Звязда, 26 ліпеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/30/65913
Текущая дата: 16.11.2024