Белорусский портал в Казахстане

Першы мільён тон збожжа намалочаны ў Беларусі



У Беларусі намалочаны першы мільён тон збожжа, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Па выніках учарашняга дня было намалочана больш за 900 тыс. т збожжа, сёння мы дасягнулі планкі 1 млн т. Да заканчэння рабочага дня гэта лічба будзе яшчэ вышэйшай. Дзённы намалот цяпер перавышае 100 тыс. т", - сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча Мікалай Лешык.

Паводле даных на раніцу 28 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 11,5 працэнта запланаванай плошчы. Чакаецца, што па выніках дня гэта лічба складзе каля 13-13,5 працэнта. Сярэдняя ўраджайнасць - большая за 39 ц/га, што значна вышэй за паказчыкі на аналагічную дату 2021 года.

Каля трэці атрыманага на бягучы момант ураджаю - каля 300 тыс. т - складае збожжа азімага ячменю. Уборка гэтай сельгаскультуры ўжо набліжаецца да завяршэння. Паводле слоў спецыялістаў Мінсельгасхарча, азімы ячмень добра паказаў сябе і апраўдаў чаканні. Ураджайнасць гэтай сельгаскультуры - большая за 51 ц/га.

28 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/30/65946
Текущая дата: 16.11.2024