Белорусский портал в Казахстане

Абарона інтарэсаў перапрацоўшчыкаў і дзяржавы: На чым зарабляла мясная мафія, раскажа фільм АТН «Маўчанне цялят»



Камітэтам дзяржкантролю праведзена маштабная работа па спыненні махінацый з мясам, ліквідацыі пасрэднікаў і шэрых схем бізнесу.

За 2021 год і 4 месяцы 2022 камерцыйнымі структурамі экспартавана 70 тысяч тон ялавічыны. І гэта 30% ад усяго экспарту мясной прадукцыі па краіне. Адначасова асобныя дзяржпрадпрыемствы адчувалі сыравіннае галаданне.

Як паказала праведзеная спецаперацыя, многія ўдзельнікі дзейнічалі на шкоду нацыянальным інтарэсам, забяспечваючы сыравінай замежных мясаперапрацоўшчыкаў. А ў бізнэсе выкарыстоўвалі нетрывіяльныя схемы ўхілення ад выплаты падаткаў.

На чым зарабляла мясная мафія, раскажа фільм АТН «Маўчанне цялят» гэтым вечарам на «Беларусь 1».

Звязда, 29 жніўня 2022


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/30/66330
Текущая дата: 25.12.2024