Белорусский портал в Казахстане

Выкрыты факты парушэння заканадаўства медыкамі



Некалькі фактаў махінацый з працоўным часам і яго наступнай аплатай выявілі міліцыянеры Віцебска.

Як паведамляе падрабязнасці аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС аблвыканкама, адным з фігурантаў крымінальнай справы стаў загадчык аднаго аддзялення медыцынскай установы горада.

Супрацоўнікі АБЭЗ Чыгуначнага РАУС высветлілі, што 56-гадовы мужчына, адказны за вядзенне табеля па ўліку працоўнага часу, уносіў туды ілжывыя дадзеныя. У выніку яму ўдалося незаконна атрымаць больш за 800 рублёў. За гэта на падазраванага распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Падманвала сваё начальства і іншы лекар з гэтай жа ўстановы. Узяўшы падпрацоўку, яна практычна не з’яўлялася на ёй, пры гэтым увесь час перадавала свайму кіраўніцтву інфармацыю аб нібы адпрацаваным гадзінах. Гэтыя звесткі ўносіліся ў табелі ўліку часу і аплачваліся з бюджэтных сродкаў. Як высветлілі праваахоўнікі, такім спосабам жанчына атрымала больш за 9 тысяч неабгрунтавана выплачаных рублёў. За падман супраць яе заведзена крымінальная справа за махлярства ў буйным памеры.

Таксама некалькі крымінальных спраў былі заведзены і па выніках праверак супрацоўнікаў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і ў іншых раёнах абласнога цэнтра.

Сяргей Расолька
Звязда, 30 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/30/66686
Текущая дата: 25.12.2024