Белорусский портал в Казахстане

Віно без папер — не віно



13,5 тысячы літраў алкагольнай прадукцыі канфіскавалі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю УУС Гомельскага аблвыканкама падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па выкараненні нелегальнага абароту падакцызнай групы тавараў.

 На складах Лельчыцкага райпо захоўваліся алкагольныя напоі ў вялікім асартыменце без спецыяльных дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё, якасць і тэрміны рэалізацыі тавару. Па факце знаходкі і канфіскацыі прадукцыі прызначана інвентарызацыя і рэвізія паводле асобных пытанняў фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, праводзіцца праверка. Кошт затрыманага — больш за 80 мільёнаў рублёў.

Вольга Аўраменка.
Звязда
16 лістапада 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/300/2728
Текущая дата: 20.11.2024