Сёння ж дарога на поездзе ад сталіцы да горада над Бугам займае куды больш часу — у сярэднім гадзін пяць. Скараціць працягласць знаходжання людзей у дарозе дазволіць рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы развіцця чыгуначнага транспарту Беларусі на 2011—2015 гады, праект якой пад старшынствам прэм`ер-міністра Сяргея Сідорскага ўчора быў разгледжаны на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.
Сёлетні — апошні год рэалізацыі праграмы развіцця Беларускай чыгункі да 2010 года, у якой асноўны акцэнт быў зроблены на стрымліванні тэндэнцый старэння асноўных фондаў. Паводле слоў міністра транспарту і камунікацый Івана Шчэрбы, за час яе рэалізацыі ўдалося дасягнуць значных вынікаў: калі ў 2006 годзе працэнт абнаўлення асноўных фондаў складаў 3,7 працэнта, то, паводле прагнозу на гэты год, ён павялічыцца ўдвая. Што ж датычыцца новай праграмы, то ў ёй упор зроблены на развіццё інфраструктуры і абнаўленне рухомага саставу чыгункі. "Галоўная мэта праграмы, — зазначыў міністр, — развіццё чыгуначнага транспарту як адной з важнейшых умоў устойлівага развіцця краіны, поўнае транспартнае забеспячэнне патрэб насельніцтва і прадпрыемстваў матэрыяльнай сферы".
У будучыя пяць год плануецца рэалізаваць шэраг стратэгічных інвестыцыйных праектаў, у тым ліку па абнаўленні цяглавага і маторавагоннага рухомага саставу.У прыватнасці, мяркуецца набыць 30 электравозаў для грузавога руху, 24 электравозы і 8 цеплавозаў для пасажырскага руху, 6 манеўровых цеплавозаў, 29 электрапаяздоў, 20 — дызель-паяздоў, 182 пасажырскія вагоны і 10 тысяч грузавых. Знізіць экалагічны цяжар на тэрыторыі, што прылягаюць да чыгункі, а таксама кошт перавозкі пасажыраў і грузаў дазволіць запланаваная электрафікацыя ліній на ўчастках Асіповічы — Гомель, Жлобін — Калінкавічы, Маладзечна — Дзяржграніца. Будзе развівацца і Мінскі чыгуначны вузел, удасканальвацца ўнутрыгарадскія перавозкі пасажыраў у Мінску, з`явяцца дадатковыя галоўныя пуці на падыходах да станцыі Мінск-Пасажырскі і на абыходах сталіцы.
Іван Шчэрба паведаміў і пра тое, што праграмай прадугледжана павышэнне хуткасных міжрэгіянальных пасажырскіх зносін. Так, хуткасць руху пасажырскіх паяздоў плануецца павысіць да 140-160 кіламетраў у гадзіну. Гэта дазволіць скараціць працягласць знаходжання пасажыраў у дарозе паміж абласнымі цэнтрамі і Мінскам на 1-2 гадзіны ў адносінах да часу руху, які існуе сёння. У прыватнасці, падкрэсліў міністр, ад Мінска да Брэста можна будзе даехаць за 2 гадзіны 40 хвілін.
Вырашэнне задач новай праграмы павінна да 2015 года забяспечыць рост асноўных паказчыкаў развіцця чыгуначнага транспарту. Напрыклад, аб`ёмы перавозкі грузаў узрастуць на 127,6 працэнта. Тэмп росту валавога ўнутранага прадукту галіны складзе 168 працэнтаў, сальда знешняга гандлю — 304,2 працэнта. Каб рэалізаваць запланаваныя праграмай мерапрыемствы, патрабуецца каля 14,6 трыльёна рублёў. Фінансаваць праграму прадугледжваецца за кошт уласных сродкаў Беларускай чыгункі (39 працэнтаў), крэдытаў банкаў, сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, у тым ліку інавацыйнага фонду Мінтранса.
Ігар Шчучэнка
Звязда
24 лістапада 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/300/2873
Текущая дата: 23.12.2024